Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

VialikiPost518.03 - 24.03.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны або святы:

19 сакавіка (пн) – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НПМ.

 

1. Наступная нядзеля – гэта Пальмовая Нядзеля альбо Мукі Пана. Просім набываць у нашым парафіяльным кіёску пальмы.

 

2. Запрашаем падчас Вялікага Посту ў пятніцы, пасля Св. Імшы ў 18.30, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00.

 

3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі ў 9.00 і пасля Св. Імшы ў 12.00.

 

4. Падчас Вялікага Посту просім паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара с сакрамэнтамі да вашых хворых блізкіх.

 

5. Заутра (19 сакавіка), ва Урачыстасць св. Юзафа, будуць адпраўлены дзве Св. Імшы – у 7.00 і 19.00.

 

6. У наступную пятніцу і суботу, пасля Св. Імшы, запрашаем усіх жадаючых на спатканне, падчас якога будзем рабіць пальмы.

 

7. Традыцыйна падчас Вялікага Посту збіраем сродкі на кветкі да Гробу Пана. Ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.

 

8. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на патрэбы духоўнай семінарыі ў Пінску.

 

9. Вялікі дзякуй айцу Алегу Вайцяховічу, які на працягу апошніх трох дзён праводзіў у нашай парафіі вялікапосныя рэкалекцыі.

 

10. 22 сакавіка гэтага года ў нашай парафіі прагнуць прыняць Сакрамэнт Сужэнства Жылка Віталій Мікалаевіч (праваслаўны, жанаты, пражываючы на вул. Семянякі, 26/19) і Жылка Ірына Аляксандраўна (каталічка, замужам, пражываючая на вул. Семянякі, 26/19). Давяраючы нарачоных Богу ў малітве, узгадваю, што кожны, хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым заключэнне паміж вышэйзгаданымі асобамі сужэнства, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб іх мясцовага пробашча (ККП Кан.1066).

 

11. Вялікі дзякуй тым, хто на гэтым тыдні прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на патрэбы парафіі.