Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017 v zvycz njadz04.02 - 10.02.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

5 лютага (пн) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы;

6 лютага (аўт) – успамін святых Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў;

10 лютага (сб) – успамін св. Схалястыкі, панны;

 

1. Сёння першая нядзеля месяца – адарацыя пасля Імшаў у 9.30 і 12.00.

 

2. У панядзелак ва ўспамін св. Агаты Імшы будуць Эўхарыстыя будзе адпраўляцца ў 7.00 і 19.00. Гэтая святая з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам у небяспецы пажару. Падчас Літургій будуць благаслаўляцца хлеб і вада, каб яны сталі дапамогай у захаванні нас ад розных небяспекаў, у прыватнасці ад бедства пажару.

 

3. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца. Пачатак малітвы ружанцовай – у 18.30.

 

4. У нашай парафіі працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць запісацца ў расклад каляды, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.

 

5. Запрашаем у аўтобусную пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якая адбудзецца 17 лютага. Падрабязная інфармацыя на дошцы аб’яваў.

 

6. Просім прыносіць асвечаную ў мінулым годзе вярбу, каб з яе зрабіць попел, якім будзем пасыпаць нашыя галовы падчас Літургіі ў Папяльцовую Сераду – 14 лютага.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.