Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017 iv zvycz njadz28.01 - 03.02.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

31 студзеня (ср) – успамін св. Яна Боско, святара;

2 лютага (пт) – Свята Ахвяравання Пана;

3 лютага (сб) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка.

 

1. У пятніцу (2 лютага) будуць служыцца дзве Святыя Імшы ў 7.00 і 19.00. Падчас літургій будуць благаслаўляцца грамнічныя свечкі, якія ўжо сёння можна набыць у нашым кіёску.

 

2. У суботу (3 лютага) падчас Св. Імшы можна будзе атрымаць адмысловае благаслаўленне ў гонар св. Блажэя для вызвалення ад хвароб горла і іншага зла.

 

3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях у 19.00 будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

4. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Найсвяцейшага СэрцаЕзуса.

 

5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў ў 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

7. Пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 запрашаем на катэхезы для дарослых.

 

8. Сёння пасля Св. Імшы ў 12.00 адбудзецца спатканне для бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца ў гэтым годзе прыступіць да Першай Святой Камуніі.

 

9. У нашай парафіі трывае каляда, але на наступным тыдні душпастырскіх адведзін не будзе. Працяг каляды будзе праз тыдзень.

 

10. Запрашаем у пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Падрабязная інфармацыя аб пілігрымцы знаходзіцца на дошцы аб’яваў.

 

11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.