Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

2017 iii zvycz njadz21.01 - 27.01.2018 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

24 студзеня (ср) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;

25 студзеня (чц) – Свята Навяртання св. Паўла, Апостала;

26 студзеня (пт) – успамін святых Цімафея і Ціта, біскупаў;

27 студзеня (пт) – успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны
                              (заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак);

                               – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа
                               (аднавіцеля Ордэна Айцоў Марыянаў).

 

1. Пасля Святых Імшаў у 9.30 і 12.00 запрашаем на катэхезы для дарослых.

 

2. У нашай парафіі трывае каляда. Жадаючыя запрасіць у свой дом святара могуць запісацца ў расклад душпастырскіх адведзін, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.

 

3. 50 гадоў таму па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню быў праведзены Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Сёння гэта ўжо традыцыйнае «свята» экуменізму. Кожны год, з 18 да 25 студзеня, хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.