Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

NiadzeliaHrysta26.11 - 02.12.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

30 лістапада (чц) – Свята св. Андрэя, Апостала.

 

2. Сённяшняя нядзеля – НЯДЗЕЛЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – апошняя нядзеля літургічнага года.

 

3. Традыцыйна ў нядзелю Хрыста Валадара адзначаем Дзень Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). У гэтую нядзелю ў 12.00 будзе адпраўлена ўрачыстая Святая Імша, падчас якой у ЭРМ будуць прынятыя новыя члены. Заахвочваем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, далучацца да Руху.

 

4. Сёння пасля Св. Імшы ў 12.00 адбудзецца ўручэнне ўзнагарод найбольш актыўным удзельнікам ружанцовых набажэнстваў.

 

5. У сераду (29 лістапада) у 19.45 адбудзецца сустрэча для маладых сямей.

 

6. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

7. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны удзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

8. У наступную нядзелю – у першую нядзелю месяца – пасля Св. Імшаў у 9.30 і 12.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

9. Наступная нядзеля – І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ.

 

10. 9 снежня ў архікатэдры адбудзецца начное малітоўнае чуванне моладзі. Падрабязны план мерапрыемстваў знаходзіцца на дошцы аб’яваў.

 

11. 2 снежня гэтага года ў 15.00 у нашай парафіі прагнуць прыняць Сакрамэнт Сужэнства Віткоўскі Аляксандр (праваслаўны, жанаты) і Віткоўская Марына (каталічка, замужам), пражываючыя на вул. Скрыпнікава, 11/45.
Давяраючы іх Богу ў малітве, узгадваю, што кожны хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым заключэнне паміж вышэйзгаданымі асобамі сужэнства, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб гэтым мясцовага пробашча (ККП Кан. 1066).

 

12. Усе ахвяраванні, сабраныя сёння падчас літургій, будуць прызначаныя на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.

 

13. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.