Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017xxii zvycz njadz03.09 - 09.09.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

8 верасня (пт) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

2. Сёння пасля кожнай Св. Імшы будзе ўдзяляцца адмысловае благаслаўленне дзяцей і прынесеных імі школьных прыладаў.

 

3. У гэтую нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў у 9.30 і 18.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

4. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

5. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

6. 8 верасня, у Свята Нараджэння НПМ, паводле касцёльнай традыцыі, адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.

 

7. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе будуць праводзіцца згодна з наступным планам:

нядзеля                                                нядзеля
10.45 – дашкаляты (5-6 год) і 1 клас;      13.15 – 3 клас;
10.45 – 2 клас;                                       13.15 – 4 клас;
19.00 – спатканне для студэнтаў;

панядзелак                                           серада
16.00 – 7 клас;                                        16.30 – 5 клас;
17.00 – 8 клас;                                        17.30 – 6 клас;
18.00 – 10 клас;                                      19.15 – 9 клас.
19.00 – 11 клас;

Заняткі распачынаюцца 10 верасня (у нядзелю).
Усе заняткі адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе альбо ў вагончыку. Просьба набыць Бібліі для дарослых і дзяцей.

 

8. Падрыхтоўка да прыняцця Сакрамэнта Сужэнства будзе адбывацца з верасня па май. Просім не адкладаць яе на апошні момант.

 

9. Пачынаючы з гэтай нядзелі (3 верасня), у нашай парафіі будзе звычайны парадак Святых Літургій: у нядзелю – у 9.30, 12.00 і 18.00; у панядзелак – у 7.00, з аўторка па суботу – у 18.30.

 

10. Усе сабраныя сёння ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Пінску.

 

11. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання святыні.

 

12. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.