Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

NaisviaceiszajaTroica11.06 - 17.06.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 13 чэрвеня (ат) – успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла;

 15 чэрвеня (чц) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА.

 

1. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія адбываюцца пасля кожнай Св. Імшы.

 

2. Ад мінулай нядзелі ў нашай парафіі Св. Літургіі адпраўляюцца паводле летняга раскладу:

   Панядзелак – Св. Імшы няма;

   З аўторку па чацвер – 18.30;

   Пятніца  – 7.00;

   Субота   – 18.30;

   Нядзеля – 9.30 і 20.00.

 

3. Просім прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.