Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Velikodnaja niadzelia728.05 - 03.06.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 31 мая (ср) – Свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі;

 1 чэрвеня (чц) – успамін св. Юстына, мучаніка;

 3 чэрвеня (сб) – успамін св. св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.

 

1. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія адбываюцца пасля кожнай Св. Імшы.

 

2. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

3. У найбліжэйшую пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Сэрца Езуса.

 

4. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве НПМ.

 

5. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святых Імшаў адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

6. Запрашаем запісывацца на летнікі, якія ў гэтым годзе адбудуцца ў Оршы: 4-10 чэвеня – для дзяцей 1-3 класаў, 11-17 чэрвеня – для дзяцей 4-7 класаў.

 

7. Ад наступнай нядзелі (4.06) у нашай парафіі ў нядзелі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу: у 9.30 і 20.00.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.