Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

Velikodnaja niadzelia621.05 - 27.05.2017 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

25 мая (чц) – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана;

26 мая (пт) – успамін св. Філіпа Нэры, святара.

 

1. Запрашаем на працягу мая пасля кожнай Св. Імшы на “маёвыя набажэнствы”.

 

2. Сёння падчас Св. Імшы а 10 гадз. адбылася Урачыстасць І Святой Камуніі. Паколькі наступны тыдзень з’яўляецца “белым тыднем” – у панядзелак Св. Імша пераносіцца з 7 гадз. на 18.30.

 

3. 25 мая ва Урачыстасць Унебаўшэсця Пана падчас Св. Імшы ў 19.00 моладзі і дарослым нашай парафіі будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі.

 

4. 27 мая Св. Імшой ў 18.30 адзначым заканчэнне катэхетычнага года і першую гадавіну Святой Камуніі, а таксама папросім Божага благаслаўлення на час вакацый.

 

5. У наступную нядзелю адбудзецца агульнамінская працэсія Божага Цела. Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў гэты дзень ва ўсіх касцёлах Мінска да 14 гадз. не будуць адпраўляцца Св. Імшы.

У нашай парафіі ў наступную нядзелю будзе служыцца адна Св. Імша ў 18.00.

 

6. Запрашаем запісывацца на летнікі, якія ў гэтым годзе адбудуцца ў Оршы: 4-10 чэвеня – для дзяцей 1-3 класаў, 11-17 чэрвеня – для дзяцей 4-7 класаў.

 

7. Ад першай нядзелі чэрвеня (4.06) у нашай парафіі ў нядзелі будуць адпраўляцца Св. Літургіі паводле летняга раскладу: у 9.30 і 20.00.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы парафіі.