Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

Zvyc niadzelia IV29.01 - 04.02  2017 г.

31 студзеня (ат) – успамін св. Яна Боско, святара;

2 лютага (чц) – Свята Ахвяравання Пана. Падчас літургій будуць благаслаўляцца грамнічныя свечкі, якія будзе магчымасць набыць у нашым кіёску непасрэна перад Св. Імшой.

3 лютага (пт) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. У гэты дзень можна будзе атрымаць адмысловае благаслаўленне для вызвалення ад хвароб горла і іншага зла.

5 лютага (ндз) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што гэтая святая з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам у небяспецы пажару. Падчас літургій будуць благаслаўляцца хлеб і вада, каб яны сталі дапамогай у захаванні нас ад розных небяспекаў, у прыватнасці ад бедства пажару.

 

1. У чацвер (2 лютага) будуць служыцца дзве Св. Імшы ў 7.00 і 18.30.

 

2. У сераду – першую сераду месяца – адбудзецца спатканне і абмен таямніцамі ў Коле Святога Ружанца.

 

3. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях у 18.30 будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

4. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

 

5. Паколькі найбліжэйшая субота – першая субота месяца – у гэты дзень запрашаем прыняць поўны ўдзел у Св. Імшы і набажэнстве да НПМ.

 

6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – пасля Святой Імшы ў 9.30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

7. У наступную нядзелю (5 лютага) запрашаем дзяцей і моладзь на фармацыйныя спатканні ЭРМ.

 

8. У нашай парафіі працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць запісацца ў расклад каляды, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.

 

9. Запрашаем у пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якая адбудзецца 18 лютага 2017 г. Запісацца можна ў закрыстыі або па тэлефоне +375 44 7090301 (Рубінава Ірына Лявонаўна).

 

10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на парафіяльныя патрэбы.