Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

19.06 - 25.06  2016 г.

Літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 

21 чэрвеня (ат) – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка;
24 чэрвеня (пт) – Урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля.

 

1. У чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія адбываюцца пасля кожнай Св. Імшы.

 

2. 1 і 2 ліпеня запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Будславе, якія сёлета пройдуць на тэму “Надзея ў Божай Міласэрнасці” і будуць прысвечаныя 25-годдзю заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Жадаючых адправіцца ў пілігрымку “Мінск-Будслаў” (пачатак – 27 чэрвеня) просім звяртацца ў закрыстыю архікатэдры. Тыя, хто плануе пайсці ў пілігрымку “Жодзіна-Будслаў” (пачатак – 28 чэрвеня), могуць запісацца ў яе ў закрыстыі нашай капліцы.

 

3. Просім удзельнікаў ЭРМ узяць з сабой у Будслаў форму Руху.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.