Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Эўхарыстычны рух моладзі

Эўхарыстычны рух моладзі — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам хочуць будаваць новы свет. У наш час Эўхарыстычны рух моладзі з’яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць каля трох мільёнаў маладых людзей ва ўсім свеце.

Рух нарадзіўся з Эўхарыстычнай круцыяты. На міжнародным кангрэсе ў Люрдзе, які праходзіў у 1914 г., была вызначана неабходнасць стварыць для дзяцей арганізацыю эўхарыстычнага кірунку. Пасля звароту Папы Бэнэдыкта XV, які заклікаў дзяцей усяго свету да малітвы за мір, французскі езуіт айцец Бэсье заснаваў у 1916 г. Эўхарыстычную круцыяту. Яна стала дзіцячай арганізацыяй у рамках Апостальства малітвы, якое праводзілі айцы езуіты. Першыя структуры Круцыяты ўзніклі ў Францыі, пасля чаго яна вельмі хутка распаўсюдзілася ў многіх краінах. У 1921 г. Бэнэдыкт XV афіцыйна зацвердзіў Круцыяту. Наступны Папа Пій ХІ на самым пачатку пантыфікату ў 1922 г. удзяліў сваё благаслаўленне «рыцарам Эўхарыстыі».З 1960 г. Эўхарыстычная круцыята пачынае дзейнічаць па-новаму і становіцца новым рухам. Па прапанове Папы Яна ХХІІІ яна прымае назву Эўхарыстычны рух моладзі. Гэты рух узнік як адказ на патрэбу дастасаваць Круцыяту і яе метады да сённяшняга часу. Можна сказаць, што Эўхарыстычны рух у пэўным сэнсе з’яўляецца вынікам аджорнамэнта (аднаўлення) Другога Ватыканскага Сабору ў галіне эўхарыстычнага выхавання.


urszulaВялікай распаўсюджвальніцай эўхарыстычнай пабожнасці сярод моладзі была святая Уршуля Ледухоўская, заснавальніца супольнасці сясцёр уршулянак Сэрца Езуса Канаючага. «Сустрэўшыся» з Круцыятай у Францыі, яна пажадала ахапіць яе дзейнасцю таксама дзяцей у сваёй краіне. Дамовіўшыся з айцом Бэсье і атрымаўшы дазвол займацца гэтым, 1 студзеня 1926 г. маці Уршуля засноўвае першую групу Круцыяты ў Польшчы.

Мэта Круцыяты — паказаць Езуса Эўхарыстычнага як Сябру дзіцяці. Езус любіць дзяцей, Ён заўсёды з імі. Непасрэдны персанальны кантакт з Езусам-Сябрам, усведамленне Яго няспыннай прысутнасці а таксама магчымасць размаўляць з Ім могуць быць для дзіцяці тым апірышчам, якое дае пачуццё бяспекі і напаўняе яго сэрца радасцю нават перад абліччам няшчасцяў, што прыходзяць звонку. Рух павінен абудзіць у дзіцяці малітоўнае жыццё і навучыць яго розным формам малітвы, асабліва малітве сваімі словамі. Ужо з наймалодшага ўзросту належыць вучыць дзяцей чыннаму ўдзелу ў святой Імшы, а таксама ў іншых формах Эўхарыстычнага культу.

«Цэнтр, вакол якога павінна вярцецца ўсё нашае жыццё, — гэта святая Камунія. У ёй мы найбольш цесна яднаемся з Панам Езусам, які хоча быць спажыткам для беднай, слабой душы, каб умацаваць яе для змагання за неба», — піша святая Уршуля Ледухоўская. Сапраўднае хрысціянскае жыццё — тое штодзённае змаганне за неба, тое духоўнае выхаванне, тая любоў да Езуса ў Гостыі — павінна расці разам з чалавекам. Эўхарыстычны рух моладзі дапамагае дзецям у сістэматычнай працы над сабою, звязвае іх з Касцёлам і рыхтуе да апостальства. Прынцыпы руху такія: маліся, часта прымай святую Камунію, будзь ахвярным, будзь апосталам.

Кожны, хто ўваходзіць у Эўхарыстычны рух моладзі, з’яўляецца рыцарам Езуса Хрыста, а значыць, мае свае абавязкі, якія для яго — прычына гонару. Ён павінен не толькі шчыра маліцца, часта ўдзельнічаць у святой Імшы, прымаючы Камунію, і адараваць Езуса ў Эўхарыстыі, але таксама несці радасць, супакой і згоду ў сваё акружэнне і да таго ж не піць алкагольных напояў, не паліць і не спрабаваць наркотыкаў.

Дэвіз Эўхарыстычнага руху моладзі — «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!». Марыя, Маці Хрыста Валадара — Валадарка руху. Зыходзячы з упэўненасці, што Марыя заўсёды вядзе да Езуса, эўхарыстычнае выхаванне ў Круцыяце мае выразны марыйны акцэнт. Маецца на ўвазе ўстанаўленне сардэчнай сувязі з Маці Божай праз пазнаванне Яе і праз удзел у розных набажэнствах і рэлігійных практыках на ўшанаванне Багародзіцы. Наследуючы Марыю і Яе цноты, удзельнікі руху імкнуцца да святасці па прыкладу святасці Марыі, стараюцца яе дасягнуць і моляцца аб гэтым. Яны жадаюць рэалізаваць сваё жыццё такім чынам, каб выканаць волю Айца Нябеснага, як вучыць гэтаму Марыя — пакорная слуга Пана, — і тады, калі гэтая воля ясная і прыемная, і тады, калі нясе з сабою крыж і цярпенне. Кожнае праяўленне Божай волі Марыя прымала са словамі «Вось Я, слуга Пана, няхай Мне станецца паводле Твайго слова». Сказаўшы гэтыя словы аднойчы, Яна ўсё жыццё ў сваім сэрцам і ўчынках іх паўтарала.

Слуга Божы Ян Павел ІІ, абвяшчаючы Сусветны дзень моладзі ў Кёльне на жнівень 2005 г., у сваім апостальскім лісце Mane nobiscum Domine сказаў: «Я жадаю, каб моладзь збіралася вакол Эўхарыстыі, якая з’яўляецца асяродкам жыцця, для ажыўлення сваёй веры і энтузіязму». Верныя пакліканню Вялікага Папы, прысвяцім жа крыху часу знаёмству з Эўхарыстычным рухам моладзі, молячы Маці Хрыста Валадара словамі святой Уршулі Ледухоўскай: «Няхай Найсвяцейшая Маці прывядзе нас да стала Пана, няхай з намі любіць Езуса ў Эўхарыстыі і разам з намі моліцца».

Нашы правілы:

  • 1. жыць святой Імшой;
  • 2. чытаць Евангелле;
  • 3. любіць бліжніх;
  • 4. быць трынадцатым апосталам.

Паводле кнігі«Рухі і супольнасці»
© «Pro Christo» 2006.

Навіны і аб'явы

XXVIII звычайная нядзеля

11.10 - 17.10.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

15 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла

17 кастрычніка (субота) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

 

Падрабязней...

XXVII звычайная нядзеля

04.10 - 10.10.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

5 кастрычніка (панядзелак) – успамін св. Фаустына Кавальскай, панны

7 кастрычніка (серада) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

 

Падрабязней...

XXVI звычайная нядзеля

27.09 - 03.10.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

28 верасня (панядзелак) – успамін св. Вацлава, мучаніка
29 верасня (аўторак) – свята Св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыеля і Рафала, Арханёлаў
30 верасня (серада) – успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла
1 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
2 кастрычніка (пятніца) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў

 

Падрабязней...

XXV звычайная нядзеля

20.09 - 26.09.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

21 верасня (панядзелак) – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста

23 верасня (серада) – успамін св. Піо з П’етральчыны, прэзбітэра

 

Падрабязней...

XXIV звычайная нядзеля

13.09 - 19.09.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

14 верасня (панядзелак) – свята Узвышэння Святога Крыжа
 15 верасня (аўторак) – успамін найсвяцейшай панны Марыі Балеснай
16 верасня (серада) – успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў
18 верасня (пятніца) – успамін св. Станіслва Косткі, законніка

 

Падрабязней...

Аб'явы

XXIII звычайная нядзеля

06.09 - 12.09.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

8 верасня (аўторак) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
12 верасня (субота) – Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі

 

Падрабязней...

XXI звычайная нядзеля

23.08 - 29.08.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 24 жніўня (Панядзелак) – свята св. Барталамея, апостала

26 жніўня (серада) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай

27 жніўня (чацвер) – успамін св. Монікі

28 жніўня (пятніца) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла

29 жніўня (субота) – успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля

 

Падрабязней...

XX звычайная нядзеля

16.08 - 22.08.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

20 жніўня (чацвер) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла

21 жніўня (пятніца) – успамін св. Пія Х, папы

22 жніўня (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы

 

Падрабязней...

XIX звычайная нядзеля

09.08 - 15.08.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 10 жніўня (панядзелак) - успамін св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка

 11 жніўня (аўторак) – успамін св. Клары, панны

 14 жніўня (пятніца) – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка

15 жніўня (субота) – урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

 

Падрабязней...

XVIII звычайная нядзеля

02.08 - 08.08.2026 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

 4 жніўня (аўторак) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра

6 жніўня (чацвер) – свята Перамянення Пана

8 жніўня (субота) – успамін св. Дамініка, святара

 

Падрабязней...